Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца
пасля зычных л, с, ц (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е,
ё, і, ю,я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера,
рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье,
монпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, Тэнардзье, Дзьюі,
мадзьяры, кастаньеты, Тэньер, каньён, Тасіньі, Авіньі, Сеньі, Нью-Ёрк, каньяк,
Корбюзье, Лавуазье, разьянскі
2. Ва ўласных назвах, утвораных ад
імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, зперад
суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў,
Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч,
Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
3. Пасля г, к, х і збегу
зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ее-) пішаццаі
(ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч,
Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў,
Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
4. Апостраф пішацца пры
асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:
пасля прыставак, якія заканчваюцца на
зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд,
аб'ём, аб'ява, аб’яднацца, пад'ёмны, раз’юшыцца, між’ярусны, аб’інець,
уз'яднанне, ад’ютант, ін’екцыя, кан'юнктура;
у сярэдзіне слова пасля губных б,
в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і
дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б'ецца, вераб’і,
В'етнам, інтэрв'ю, сям'я, Дзям'ян, Камп'ен, куп’е, куп’істы, п'юць, саф'ян,
Пракоф'еў, Пракоф'евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х'юстан, Аж’е, Ч'япа, Буш’е, Д'еп,
бар'ер, надвор'е, Грыгор'еў, Юр'еў, Мар’іна Горка;
у складаных словах з першай часткай двух-,
трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны,
трох'ярусны, шмат'ядзерны, шмат’ёмісты.
5. Апостраф
не пішацца:
пасля ў (у нескладовага) перад
літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі;
у складаных і складанаскарочаных
словах на мяжы састаўных частак, у тымліку калі іх часткі
пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.
Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
Комментариев нет:
Отправить комментарий