Рубрыка “А ці ведаеце вы, што…”

                           Рубрыка “А ці ведаеце вы, што…”
Пры сінтаксічным аналізе часам цяжка вызначыць, які з галоўных членаў абазначае прадмет выказвання і з’яўляецца дзейнікам, а які - выказнікам. Прааналізуйце:
 Вялікая справа дружба. 
Цікавы занятак –вудзіць рыбу.

Для размежавання галоўных членаў сказа неабходна:
1. Назоўны склон выказніка-назоўніка замяніць творным склонам. Вялікай справай (з’яўляецца) дружба. Вудзіць рыбу (з’яўляецца) цікавым заняткам.
2. Перад выказнікам можна ўставіць гэта, вось, значыць: Вудзіць рыбу –гэта цікавы занятак.

3. Калі граматычная аснова сказа складаецца з неазначальнай формы і прыслоўя (прэдыкатыўнага), заўседы ў ролі дзейніка выступае інфінітыў. Ехаць па лесе прыемна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий