Змякчальны мяккі знак
пішацца пасля з, л, н, с, ц, дз:
1. На канцы слоў: гразь, столь,
дзень, сумесь, радасць, моладзь.
2. У сярэдзіне слоў пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым:
пісьмо,дзядзька, цьма,
барацьба, вазьму, дзьму.
Мяккі знак тут захоўваецца і ў тых выпадках, калі пры змене формы
слова наступны цвёрды зычны чаргуецца з
мяккім зычным:
у пісьме, да дзядзькі, у
цьме, аб барацьбе, возьмеш, дзьме.
3. Пасля л перад наступным зычным:
колькі, пальцы, лялька,
бэлька, гульня, але галлё, ралля.
4. У назоўніках:
а) перад канчаткам –мі: грудзьмі, коньмі, слязьмі, людзьмі, дзецьмі;
б) перад суфіксам –чык, калі зыходнае слова заканчваецца
на –нь:
камень – каменьчык, агонь
– агеньчык.
5. У прыметніках:
а) з суфіксам –еньк-, -аньк-, эньк-:
мякенькі, прыгожанькі,
даражэнькі;
б) утвораных ад назваў месяцаў на –нь, ад слова восень:
чэрвеньскі, студзеньскі,
восеньскі.
6. У лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьсот, дзевяцьсот.
7. У дзеясловах:
а) перад канчаткам 1-й асобы
множнага ліку –ма: злазьма, будзьма, сядзьма;
б) перад канчаткам 2-й асобы –це (загадны лад): кіньце, сядзьце, злазьце.
8. У постфіксах –сьці, -сь:калісьці( калісь), кагосьці(кагось), штосьці
(штось).
9. У прыслоўі: ледзьве.
Мяккі знак не пішацца:
1.
пры асіміляцыйнай мяккасці: збіраць – збор, змяняць – змена.
2.
пры перадачы фанетычнага падаўжэння: ззянне, калоссе, вецце.
3.
перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад
назоўнікаў на -нь, калі гэта не назвы месяцаў: конскі, смаргонскі, хатынскі, але
восеньскі;
4.
пасля зацвярдзелых зычных і губных б, в, м, п, ф у канцы
слова: верф, голуб, стэп, насып, восем;
5.
у словах кончык,
вагончык, балончык, меншы, але большы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий